Знікла удава нобелеўскага лаўрэата і кітайскага дысідэнта Лю Сяабо

Знікла удава нобелеўскага лаўрэата і кітайскага дысідэнта Лю Сяабо

Удава лаўрэата Нобелеўскай прэміі Лю Сяабо, паэтка Лю Ся ўжо тры тыдні не выходзіць на сувязь. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на яе амерыканскага юрыста. Ён ускладае адказнасць за “гвалтоўнае знікненне” на кітайскія ўлады.

У скарзе, пададзенай адвакатам у рабочую групу ААН па нядобраахвотных і гвалтоўных знікненнях, гаворыцца, што Лю Ся “утрымліваецца кітайскімі ўладамі ў невядомым месцы без сувязі са знешнім светам”.

Месцазнаходжанне жанчыны застаецца невядомым з пахавання яе мужа, якое адбылося 15 ліпеня.

Дысідэнт Лю Сяабо памёр ад раку пячонкі месяц таму. Ён стаў першым лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міра, памерлым у зняволенні, з 1938 года, калі ў нацысцкай Нямеччыне сканаў пацыфіск Карл фон Асецкі.

ЗША, Еўрасаюз, Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека і міжнародная арганізацыя Amnesty International заклікаюць Пекін вызваліць 56-гадовую Лю Ся, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам без выстаўлення абвінавачання з тых часоў, як яе муж атрымаў Нобелеўскую прэмію ў 2010 годзе.

Кітайскія ўлады заяўляюць, што яна абсалютна вольная і не камунікуе з сябрамі і юрыстам праз гора ад смерці мужа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі