Знік пінгвін, які з заапарка ў Тбілісі даплыў да мяжы з Азербайджанам

Афрыканскі пінгвін, які ў ноч на нядзелю падчас паводкі ўцёк з заапарка ў Тбілісі, а пасля даплыў да мяжы з Азербайджанам, знік. Супрацоўнікі заапарка выязджалі ў памежную зону, дзе ў адной з рэчак бачылі пінгвіна, але яго не знайшлі. Пасля агляду прылеглай да мяжы тэрыторыі яны вымушаныя былі вярнуцца ў сталіцу Грузіі.

Не выключана, што пінгвін нелегальна перабраўся ў Азербайджан. РІА "Новости" паведамляе, што ў азербайджанскім МНС няма інфармацыі пра месцазнаходжанне пінгвіна. Таму пошукаў яны праводзіць не будуць.

Кракадзілы, бегемоты, мядзведзі і львы на вуліцах Тбілісі (фота, відэа)

Адзначым, што летась афрыканскіх пінгвінаў тбіліскаму заапарку падаравала адміністрацыя заапарка Living Coasts з горада Торкі ў Вялікабрытаніі.


Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі