Вы тут

Знешні дзярждоўг Беларусі складае 16,5 мільярда долараў

Фота: БЕЛТА

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 жніўня 2018 года склаў 42,1 мільярда рублёў. У параўнанні з пачаткам 2018 года ён зменшыўся на 23,8 мільёна рублёў, або на 0,1%. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў.

Знешні дзярждоўг складае цяпер 16,5 мільярда долараў ЗША. Ён ад пачатку года паменшаў на 179 мільёнаў долараў ЗША (з улікам курсавых розніц), або на 1,1%.

За студзень-ліпень 2018 года Беларусь атрымала дзяржаўныя пазыкі ў суме 1 506,9 млн долараў ЗША. На пагашэнне знешняга дзярждоўгу ад пачатку года пайшло 1 592,2 млн долараў ЗША.