Знешні доўг Беларусі перавысіў рэкордныя 20 мільярдаў долараў

Сукупны знешні доўг Беларусі на 1 кастрычніка склаў 19 мільярдаў 298,5 мільёнаў долараў. З пачатку года ён павялічыўся больш чым на 4 мільярды долараў.
Такія дадзеныя апублікаваў Нацыянальны банк.

Як адзначае БелаПАН, з улікам чарговага траншу крэдыту Міжнароднага валютнага фонду ў памеры амаль 700 мільёнаў знешні доўг ўжо пераадолеў 20 мільярдаў долараў.

Да канца гэтага года ў краіну можа паступіць яшчэ адзін транш крэдыту МВФ у памеры каля 700 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі