Знайшоўся выканаўца ролі прафесара Марыярці

Ролю прафесара Марыярці ў працягу "Шэрлака Холмса" Гая Рычы выканае Джарэд Харыс, паведамляе выданне Latino Review.  Раней паведамлялася, што роля прафесара была прапанаваная Брэду Піту, а сам Гай Рычы хацеў бы ўбачыць Марыярці ў выкананні Дэніэла Дэй Люіса. Джэрад Харыс вядомы гледачам па ролях Лейна Прайса ў "Вар'ятах" (Mad Men) і Дэвіда Роберта Джонса ў "Грані" (Fringe).

Нагадаем, 27 верасня 2010 года стала вядома, што ролю брата Шэрлака Холмса, Майкрафта Холмса, выканае Стывен Фрай. Таксама ў другім "Шэрлаке Холмсе", выхад якога запланаваны на 2011 год, здымаюцца Роберт Даўні малодшы і Джуд Лоў.

Фота: thevoid99.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі