Змітра Дашкевіча не выпусцілі за мяжу

Сёння ранкам беларускія памежнікі адмовілі ў выездзе за мяжу лідэру “Маладога фронту” Змітру Дашкевічу.
Былы палітвязень накіроўваўся ў Вільню на пасажырскім аўтобусе, каб сустрэцца са знаёмымі і аднавіцца ў педагагічным універсітэце, дзе ён навучаўся да зняволення. Аднак на мяжы высветлілася, што палітык невыязны. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам Дашкевіч.

“Сказалі, што я ў базе невыязных. Завялі мяне ў пакойчык з камп’ютарам, на якім адкрылі старонку, дзе былі ўсе мае дадзеныя. Затым паставілі штампік у пашпарце, што ў выездзе адмоўлена”.


Па словах Дашкевіча, памежнікі параілі яму звярнуцца ў суд Кастрычніцкага раёна Мінска, які асудзіў палітыка на паўтара года калоніі. Там яму патлумачаць, які час ён яшчэ будзе невыязным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі