Змітра Дашкевіча аштрафавалі на 1147,5 рубля

Змітра Дашкевіча аштрафавалі на 1147,5 рубля

Змітра Дашкевіча аштрафавалі на 1147,5 рубля (на 45 базавых велічынь). Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў апазіцыйнага палітыка вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах — за заклік ісці ў Курапаты, з якім ён выступіў 24 сакавіка на мітынгу ў Кіеўскім скверы. Там жа яго і затрымалі людзі ў цывільным, на вачах у дзяцей і цяжарнай жонкі. Ад таго часу Дашкевіч знаходзіўся за кратамі.

Сам Дашкевіч заявіў, што нікога не заклікаў на масавае мерапрыемства, а гаварыў пра ўдзел у курапацкай варце. На яго думку, міліцыя пакрыўдзілася на іншыя яго словы.

Суд праходзіў па-беларуску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі