Вы тут

Зміцер Лукашук атрымаў дыплом "Вольнага слова" за цыкл праграм "Ідэя Х"

Зміцер Лукашук / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

12 верасня Беларуская асацыяцыя журналістаў падвяла вынікі штогадовага конкурсу "Вольнае слова". 

Карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук атрымаў ганаровы дыплом за цыкл відэапраграм "Ідэя Х". Як падкрэсліла журы, такім чынам была адзначаная выбітная журналісцкая праца ў пошуку і прасоўванні беларускай нацыянальнай ідэі.

Дарэчы, ўзнагароду атрымала і яшчэ адна супрацоўніца Еўрарадыё. Святлана Курс з артыкулам "Нельга забыць: мы з вогненнай вёскі" (часопіс "Наша гісторыя") заняла першае месца ў намінацыі "Мастацка-публіцыстычныя жанры". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.