Вы тут

Зміцер Дашкевіч: "Мы, на жаль, жывем у краіне, дзе заўжды нехта сядзіць"

Фота з архіву Еўрарадыё

Грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч выказаўся за тое, каб 25 сакавіка ўсё ж правесці святкаванне Дня Волі каля Опернага тэатра, не зважаючы на сённяшнія арышты апазіцыянераў. 

Пра гэта ён заявіў у сваім вечаровым стрыме 21 сакавіка ў сацсетках. 

Разам з тым Дашкевіч лічыць неабходным, каб удзельнікі акцыі 25 сакавіка патрабавалі вызваліць усіх палітычных вязняў.

Нагадаем, што сёння былі затрыманыя Вячаслаў Сіўчык, Уладзімір Някляеў, Максім Вінярскі. Іх асудзілі на 5-10 сутак. Усе яны планавалі прыняць удзел у несанкцыянаваным шэсці ў нядзелю.