Змена стратэгіі: ці існуюць іншыя фарматы, апроч як “злаваць дзеда” — эфір

Зміцер Шчыгельскі

Зміцер Шчыгельскі / Еўрарадыё

Апошнім часам вядзецца шмат размоваў пра неабходнасць змяніць стратэгію дэмсілаў. Маўляў, і сённяшняя стратэгія відавочных вынікаў не дае і перамогу не набліжае, і 2020 год, на які дэмсілы абапіраюцца, усё далей, і электаральны цыкл, які спарадзіў сённяшніх лідараў, завяршаецца. Да таго ж відавочна, што рэжым з дапамогай рэпрэсіяй умацаваў свае пазіцыі ўнутры краіны, уплываць на сітуацыю ў Беларусі дэмсілы не здольныя і любыя іх дзеянні прыводзяць да новых рэпрэсій. Адпаведна, пэўныя актары і сілы пашыраюць думку, што “злаваць дзеда” не варта, трэба думаць пра перамовы і вызваленне палітвязняў.

Чаму менавіта цяпер пачалі пашырацца тэзісы пра неабходнасць змяніць стратэгію дэмсілаў і якімі змены павінны быць? Што сёння можна зрабіць для вызвалення палітвязняў і пры якіх умовах Лукашэнка пойдзе на перамовы? Чым сёння рэальна могуць дапамагчы краіны Захаду беларускім дэмсілам і што дасць ПКК удзел у Каардынацыйнай радзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі