Зламысніка, які страляў па транспарце з пнеўматыкі, затрымалі ў Мінску

Як пішуць "Мінск-Навіны", відавочца здарэння паведаміў міліцыянтам, што мужчына сярэдніх гадоў страляе з пнеўматычнага пісталета па двух прыпаркаваных аўтамабілях каля крамы на вуліцы Каліноўскага. Сведка паказаў праваахоўнікам пад'езд жылога дома, куды накіраваўся падазраваны. Праваахоўнікі выявілі, у якой з кватэраў меркавана пражывае грамадзянін, аднак там яго не засталі. 

На наступны дзень інцыдэнт паўтарыўся на вуліцы Кнорына. Мужчына страляў ужо ў тралейбус. Неўзабаве яго затрымалі. 

Высветлілася, што зброю ён набыў праз інтэрнэт. У кватэры, якую арандаваў зламыснік, знайшлі памяшканне, абсталяванае для вырошчвання канопляў. Знайшлі міліцыянты і асабісты дзённік, куды мужчына запісваў свае адчуванні пасля страляніны і планаваныя злачынствы. 

На мужчыну пачалі крымінальныя справы за незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, хуліганства і злоснае хуліганства. 

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі