Зламыснік скраў у Беразіно незачыненую машыну і знішчыў яе

Зламыснік скраў у Беразіно незачыненую машыну і знішчыў яе

Жыхар горада Беразіно Мінскай вобласці застаўся без аўтамабіля праз уласную бесклапотнасць, піша uvd-mo.gov.by. Расследаваннем інцыдэнту займаюцца аператыўнікі УУС Мінскага аблвыканкама і Беразінскага РАУС. 

Гаспадар машыны прыпаркаваў яе на ноч незачыненую і пакінуў ключы ў замку запальвання. Невядомы зламыснік скарыстаўся гэтай нядбайнасцю і скраў аўто. Таксама яго здабычай стала банкаўская картка аўтааматара. Разам з карткай уладальнік пакінуў запіску з пін-кодам. 

Праўда далёка з'ехаць на скрадзеным аўто зламыснік не змог — на начной лясной дарозе ён урэзаўся ў дрэва. У выніку машына была кінутая і знішчаная. Матэрыяльная шкода ацэненая ў 6000 рублёў.

Пасля гэтага зламыснік адправіўся да бліжэйшага банкамата, дзе зняў з карткі 940 рублёў.

Міліцыя мае выяву чалавека, якога падазраюць у гэтых злачынствах.

Усіх, хто можа апазнаць мужчыны на фота, просяць звязацца з аператыўна-дзяжурнай службай Беразінскага РАУС. Кантактныя тэлефоны: 8 (01715) 5-68-69, 8 (01715) 5-57-78, 8 (029) 356-78-01, 8 (029) 505-18-14.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі