Зламыснік на пахаванні ўзяў катафалк з нябожчыкам, каб даехаць да бальніцы

Катафалк з целам нябожчыка падчас пахавання скраў невядомы мужчына ў аўстралійскім штаце Новы Паўднёвы Уэльс. Здарэнне адбылося ў чацвер. Сваякі стаялі ў фае будынка і абмяркоўвалі дэталі жалобнай цырымоніі, а супрацоўнікі пахавальнага бюро рыхтаваліся забраць труну з целам з катафалка. У гэты час невядомы выбег з кустоў, сеў за руль аўтамабіля і паехаў.

Як інфармуе РІА "Новости", сваякі выклікалі паліцыю, а адзін з іх пачаў пагоню на ўласным аўтамабілі. Невядомы мужчына паспеў праехаць на катафалку адну вуліцу, пасля чаго заехаў у тупік. Там яго і затрымаў брат нябожчыка.

Пазней высветлілася, што зламыснік уцёк з інтэрната для інвалідаў і што ён пакутаваў на прыдуркаватасць. На катафалку мужчына збіраўся вярнуцца ў бальніцу.

Жалобная цырымонія працягнулася адразу пасля таго, як катафалк з целам нябожчыка прывезлі на месца.

Фота — Metro

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі