Жыхары Белаазёрска былі без электрычнасці
Белаазёрск / bereza.by
Аварыя пакінула жыхароў Белаазёрска без электрычнасці, паведамляе bereza.by. У горадзе пашкодзілі высакавольтную кабельную лінію на 6 кВт. Прычыны аварыі ўдакладняюцца.
Насельніцтва Белаазёрска складае каля 12,5 тысяч чалавек.
Увечары энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне.