Жыхара Докшыцкага раёна асудзілі за намер ваяваць ва Украіне

Сяргей Грыбовіч / @viasna96
Сяргей Грыбовіч / @viasna96

4,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму прысудзіў Віцебскі абласны суд жыхару Докшыц Сяргею Грыбовічу, паведамляюць праваабаронцы. Яго абвінавачвалі па цэлым шэрагу артыкулаў КК: "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці "(ч. 1 арт.130), "Абраза прадстаўніка ўлады" (арт. 369), "Паклёп у дачыненні да прэзідэнта" (ч. 1 і ч. 2ст. 367), а таксама "Абраза прэзідэнта" (ч. 1 і ч. 2 арт. 368), "Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім" (ч. 1 арт. 361-3).

Акрамя таго ў "пакаянным відэа" 53-гадовы мужчына казаў, што запоўніў анкету ў Telegram, каб паехаць ваяваць ва Украіну супраць расійскіх войскаў. Да таго ж, падставай для суда сталі каментары ў Інтэрнэце.

Абвінавачванне прасіла пакараць Грыбовіча 6 гадамі пазбаўлення волі. Суд абмежаваўся 4,5. Адбываць тэрмін мужчына будзе ў калоніі агульнага рэжыму. Акрамя таго, ён павінен выплаціць штраф у памеры 7000 рублёў.

Праваабаронцы прызналі Сяргея Грыбовіча палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі