Жыхар Камянца стаміўся чакаць, калі адрамантуюць дарогу каля дома, і перакрыў яе

Праблемная дарога ў Камянцы

Праблемная дарога ў Камянцы / kamenec.by

Жыхар Камянца стаміўся чакаць, калі мясцовыя ўлады выканаюць абяцанне адрамантаваць дарогу каля яго дома, і перакрыў яе. Ён нацягнуў калючы дрот і павесіў самаробны плакат з папярэджаннем, што гэты ўчастак з'яўляецца "аварыйна-небяспечным", праход і праезд тут забароненыя. Пра гэта распавядае інфармацыйны партал kamenec.by.

Праблема з дарогай пачалася паўтара гады таму — пасля заканчэння будаўніцтва размеркавальнага газаправода. Будаўніцтва скончылі, але дарогу ў парадак не прывялі. У выніку двор Андрэя пасля кожнага дажджу затаплівала. Па калена вады было і ў гаражы, і ў адрынах. Мужчына звяртаўся ў розныя інстанцыі, там абяцалі адрамантаваць дарогу, але так нічога і не зрабілі.

Андрэй спрабаваў вырашыць праблемы самастойна, за свае сродкі падсыпаў участак каля свайго дома — прывёз, кажа, 180 тон пяску. Але гэтую насыпную дарогу даволі хутка разбілі машыны. Камянецкая ЖКГ па ўзгадненні з ДАІ спрабавалі закрыць гэтую частку вуліцы для руху — усталявалі турнікеты і знак "праезд забаронены", але кіроўцы адсунулі турнікет і працягвалі ездзіць зручным шляхам. Тады мужчына і нацягнуў дрот. На яго выклікалі міліцыю. Міліцыя прымусіла прыбраць дрот і адкрыць праход для пешаходаў і веласіпедыстаў.

Дырэктар мясцовай ЖКГ Павел Заграй кажа, што праблема была знайсці падрадчыка. Цяпер ён нарэшце абраны. "У бліжэйшы час, калі не перашкодзіць надвор'е, пачнем работы па асфальтаванні вуліцы. Да 1 траўня плануем іх завяршыць", — запэўніў ён.

Житель Каменца устал ждать, когда отремонтируют дорогу возле дома, и перекрыл ее
Плакат, які ўсталяваў мясцовы жыхар / тут і далей фота kamenec.by
Житель Каменца устал ждать, когда отремонтируют дорогу возле дома, и перекрыл ее

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі