Жыхар Браслаўскага раёна за каментары ў інтэрнэце асуджаны на 5 гадоў калоніі

Жыхар Браслаўскага раёна за каментары ў інтэрнэце асуджаны на 5 гадоў калоніі

38-гадовы жыхар Браслаўскага раёна за каментары ў інтэрнэце асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці. Праваабаронцы ўдакладняюць, што гаворка пра Роберта Кузняцова. Яго прызналі вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: здзек над дзяржаўным сцягам, абраза Аляксандра Лукашэнкі, узбуджэнне сацыяльнай варажнечы і заклікі да захопу дзяржаўнай улады. Сцвярджаецца, што каментары, "графічныя матэрыялы" і абразы мужчына змясціў у інтэрнэце ў жніўні і лістападзе 2021-га.

Крымінальную справу разглядаў Віцебскі абласны суд у закрытым пасяджэнні (суддзя — Галіна Бондал).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі