Жыхары Трактаразаводскага пасёлка масава сышлі з сустрэчы з чыноўнікамі

Жыхары Трактаразаводскага пасёлка масава сышлі з сустрэчы з чыноўнікамі

29 чэрвеня адміністрацыя Партызанскага раёна Мінска прызначыла сустрэчу з жыхарамі Трактаразаводскага пасёлка, дзе сёння пачалі зносіць двухпавярховыя дамы. 

На сустрэчу з чыноўнікамі прыйшлі каля 40 чалавек. Большасць з іх выказалася за тое, каб захаваць раён і застацца жыць тут. Толькі каля 10 чалавек заявілі, што ім абыякава, у якім раёне жыць, і яны гатовыя перасяліцца ў лепшыя дамы.

Прадстаўнікі адміністрацыі Партызанскага раёна заявілі жыхарам, што гэтая сустрэча праводзіцца не для абмеркавання, а для інфармавання. Пасля гэтага людзі падняліся і сышлі. 

Трактаразаводскі раён узнік у 50-я гады ХХ стагоддзя. Праект яго перабудовы абмяркоўваўся некалькі разоў і адкладаўся. Пасля апошніх правак у праект яго грамадскае абмеркаванне не праводзілася. Гэта выклікала пратэст як мясцовых жыхароў, так і грамадскіх актвістаў, якія хочуць захаваць раён гістарычнай забудовы Мінска. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі