Жыхары Калінінградскай вобласці Расіі заявілі пра нашэсце НЛА

Насамрэч яны маглі бачыць святло авіяцыйных бомбаў, якія выкарыстоўваліся пры стрэльбах па паветраных мішэнях марской авіяцыі Балтфлота, паведамляе РІА "Новости". Вучэнні, падчас якіх экіпажы знішчальнікаў Су-27 правялі баявыя стрэльбы на марскіх палігонах флота па паветраных мішэнях, якия імітавалі самалёты ўмоўнага праціўніка, завяршыліся 29 траўня.



Пасля таго, як з'явіліся сведчанні людзей пра "нашэсце НЛА", прэс-служба Балтфлота патлумачыла, што ў якасці паветраных мішэняў выкарыстоўваліся спецыяльныя авіябомбы САБ-250, якія свецяцца. Іх людзі і маглі палічыць за неапазнаныя лятаючыя аб'екты з "зялёнымі чалавечкамі".
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі