Жыхары ЕС змогуць хаваць свае асабістыя дадзеныя ад пошукавіка Google

Дзякуючы яму карыстальнікі могуць па запыце выдаляць з вынікаў пошуку вэб-старонкі, якія змяшчаюць іх асабістыя дадзеныя. Google быў вымушаны пайсці на гэты крок і стварыць форму ў раздзеле тэхнічнай падтрымкі пошукавіка ў адказ на рашэнне суда ЕС. Нагадаем, паводле рашэння Еўрапейскага суда, ІТ-кампаніі, якія кіруюць пошукавымі сістэмамі, нясуць адказнасць за распаўсюд персанальных дадзеных, што з'яўляюцца на вэб-старонках трэціх асобаў. І яны абавязаныя рэагаваць на запыты аб выдаленні гэтых звестак.



Каб выдаліць з вынікаў пошуку вэб-старонкі, якія ўтрымліваюць непажаданыя або састарэлыя дадзеныя, карыстальніку неабходна запоўніць адмысловую форму, дзе трэба пазначыць спасылкі, прычыну, па якой яны павінны быць выдаленыя, а таксама прыкласці лічбавыя копіі дакументаў, якія сведчаць асобу карыстальніка, — пашпарта або вадзіцельскага пасведчання. Пасля гэтага запыт на выдаленне дадзеных паступае да аператара, які прымае адпаведнае рашэнне. Google, аднак, не ўдакладняе, колькі часу можа сысці на задавальненне запыту карыстальніка.



"Мы працуем над тым, каб завяршыць рэалізацыю па запытах на выдаленне [дадзеных карыстальнікаў] у рамках еўрапейскага заканадаўства аб абароне персанальных дадзеных як мага хутчэй", — цытуе паведамленне для карыстальнікаў Google РІА "Новости".



Фота — АР
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі