Жыхары дома абураныя коштам і якасцю рамонту пад’езда (фота)

Жыхары дома абураныя коштам і якасцю рамонту пад’езда (фота)

Гэтаму гомельскаму дому 42 гады. Рамонт тут робяць упершыню па ініцыятыве жыхароў. Каштуе ён каля 14,5 мільёнаў рублёў. Жыхары пяціпавярховіка незадаволеныя шмат чым. Па-першае, дорага! Прыватны сталічны ЖЭС “Аймалін М” называе Еўрарадыё меншую суму за падобны рамонт у пад’ездзе ў шэсць паверхаў ― каля дванаццаці мільёнаў.

Жыхары дома абураныя коштам і якасцю рамонту пад’езда (фота)

Па-другое, камунальнікі пакінулі пасля сябе падцёкі фарбы на сценах, нанеслі на трубы новую фарбу на рэшткі старой ды іншае.

Але найбольш здзіўляе жыхароў, што кожнай кватэры налічылі кошт за рамонт паводле яе карыснай плошчы. Для трох кватэр на лесвічнай пляцоўцы сумы атрымліваюцца розныя. Уладзіміру Злаціну, напрыклад, давядзецца заплаціць каля мільёна за свае 58 метраў жылля.

Уладзімір Злацін: “Рамонт жа ў пад’ездзе, а не ў кватэры ў мяне. Мне на пяты паверх не трэба. Вось, я сем прыступачак перайшоў ― і ў кватэры. А з мяне ўзялі столькі, з гэтага ― меней, а з 76-й кватэры ― яшчэ больш ўзялі”.

Пры гэтым ніхто не ўлічвае колькасць жыльцоў у кватэрах. Адзінокая пенсіянерка мусіць плаціць болей за вялікую сям’ю толькі таму, што займае большую плошчу. Камунальнікі адказваюць, што ўсё разлічана паводле закона.

Дарэчы, рамонт пад’ездаў з гэтага года не належыць да капрамонту і робіцца выключна за кошт жыхароў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі