Жыхару Лунінца, які гвалтаваў уласную дачку, прысудзілі 8,5 гадоў калоніі

Жыхару Лунінца, які гвалтаваў уласную дачку, прысудзілі 8,5 гадоў калоніі

Жыхару Лунінца прысудзілі 8 гадоў і 6 месяцаў калоніі за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, якія ён учыніў над уласнай непаўналетняй дачкой. Прысуд вынеслі 28 лютага, піша “Медыя-Палессе”.

Маці дзяўчынкі даведалася, што муж гвалтуе дачку, і звярнулася да ўчастковага. Паводле следства, інцыдэнт здарыўся ў лістападзе мінулага года. 37-гадовы мужчына быў п’яны і скарыстаўся бездапаможным станам дзяўчынкі, якая “з улікам яе індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцяў і паводле свайго эмацыйнага стану не магла чыніць супраціў”.

Таксама суд прызначыў кампенсацыю на карысць дачкі абвінавачанага ў памеры 2000 рублёў.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі