Вы тут

Жыхарку Лепеля, якая забіла двухгадовага сына, асудзілі на 13 гадоў

Віцебскі абласны суд / БЕЛТА

На выязным пасяджэнні ў Лепелі Віцебскі абласны суд вынес прысуд жанчыне, абвінавачанай у забойстве свайго двухгадовага сына. Яе прысудзілі да 13 гадоў калоніі агульнага рэжыму, перадае БЕЛТА.

Здарэнне адбылося напрыканцы траўня 2019 года. 27 траўня ў лепельскую міліцыю звярнулася 23-гадовая жанчына і паведаміла, што яе двухгадовы сын прапаў у парку. Яна заяўляла, быццам потым хлопчыка бачылі з мужчынам, і нават апісала прыкметы таго мужчыны. Пазней выявілася, што маці схлусіла. Запісы відэакамераў паказалі, што ў парку яна была адна. 

А цела хлопчыка знайшлі падчас агляду жылля жанчыны. Экспертыза высветліла, што дзіця памерла ад задушэння. Падчас следства абвінавачаная прызналася ў здзейсненым.

Прысуд суда не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.