Жыхарка Чэхіі нарадзіла пяцярых блізнятаў

23-гадовая Аляксандра Кінава стала мамай чатырох хлопчыкаў і адной дзяўчынкі. Як паведамілі ВВС лекары радзільні ў горадзе Мілавіцы, размешчаным у 20 кіламетрах ад Прагі, роды прайшлі без ускладненняў; маці і немаўляты пачуваюцца добра.


Першапачаткова лекары паведамілі Кінавай, што ў яе будзе двойня, але пазней павялічылі прагназаваную колькасць народжаных да чатырох, а перад родамі — да пяці.


У сям’і ўжо ёсць трохгадовы сын. Блізнятаў назавуць Дэніэль, Міхаэль, Алекс, Марцін і Тэрэзка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі