Жыхарка Бараўлян атрымала два гады хіміі за абразу генпракурора Андрэя Шведа

Жыхарка Бараўлян атрымала два гады хіміі за абразу генпракурора Андрэя Шведа

Жыхарцы Бараўлян Наталлі Красько прысудзілі два гады хіміі з накіраваннем у папраўчую калонію за абразу генеральнага пракурора Андрэя Шведа

"Генеральны пракурор — злачынец", — гэтай фразай, лічыць следства, Наталля Красько "распаўсюдзіла несапраўдныя звесткі" і абразіла Шведа. Таксама 47-гадовая Красько мусіць выплаціць генпракурору 9 тысяч рублёў за прынесеныя маральныя пакуты.

Суму кампенсацыі суд знізіў на 1 тысячу — чыноўнік хацеў спагнаць ад жыхаркі Бараўлян за паклёп 10 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі