Жыхарам Столінскага раёна бясплатна раздаюць насенне агуркоў

Насенне агуркоў бясплатна раздае жыхарам Столінскага раёна кіраўніцтва мясцовага спажывецкага таварыства.  Яно звярнулася да столінцаў з прапановай супрацоўніцтва ў вырошчванні агуркоў у адкрытай глебе - для далейшай іх прамысловай перапрацоўкі. Спажывецкае таварыства чакае, што людзі здадуць яму ўраджай (па кошце, які складзецца на рынку на момант здачы). Ужо адгукнуліся на гэтую прапанову 13 чалавек.

Цікава, што некалькі гадоў таму падобная ініцыятыва ў справе вырошчвання цыбулі закончылася няўдачай, бо людзі казалі, што ўся яна "вымакла", таму прадпрыемства атрымала страты. Таму цяпер пад праект рыхтуецца юрыдычная база, паведамляе газета "Вечерний Брест".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі