Жыхар Пінска прадаў сапраўдны аўтамабіль за фальшывыя долары

10 чэрвеня ў Пінскі Гарадскі аддзел унутраных спраў звярнуўся 24-гадовы жыхар горада. Ён паведаміў, што на аўтарынку па вуліцы Студэнцкай прадаў невядомаму свой аўтамабіль "Опель-Астра" 1997 года выпуску за 3.200 долараў ЗША.  Невядомы аддаў яму 32 купюры вартасцю ў 100 долараў. Амаль адразу пінчук пачаў падазраваць, што яны насапраўдныя. Неўзабаве эксперты падцвердзілі гэта: купюры былі выкананыя спосабам плоскага афсетнага друку.

Па гэтым факце распачатая крымінальная справа, праводзіцца расследаванне. Следства ўжо усталявала, што здзелка была здзейсненая без афармлення неабходных дакументаў. Прададзены аўтамабіль нават не быў пастаўлены на ўлік у ДАІ.

"БелаПАН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі