Вы тут

Жыхар Наваполацка збіў свайго сабаку — яго будуць судзіць

Інцыдэнт трапіў на камеру відэаназірання / @uvd_vitebsk​

У Наваполацку будуць судзіць мясцовага жыхара, які збіў сваю аўчарку. Інцыдэнт трапіў на камеру відэаназірання, усталяваную на ўваходзе ў пад'езд жылога дома.

Відэа трапіла ў інтэрнэт, міліцыя адрэагавала, і мужчыну хутка знайшлі. Яму 28 гадоў, нідзе не працуе, расказалі ва УУС Віцебскага аблвыканкама. Раней ён ужо быў судзімы за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Акрамя таго, ён некалькі разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртнога.  

Цяпер яго зноў чакае адміністрацыйны працэс. Яго будуць судзіць за жорсткае абыходжанне з жывёлінай. Мужчыну пагражае штраф у памеры да пятнаццаці базавых велічынь.

Ва УУС нагадалі, што ў выпадку калецтва або гібелі жывёліны, а таксама калі сведкам гвалту стала дзіця, на жывадзёра завялі б крымінальную справу. У дадзеным выпадку пакараннем можа быць і пазбаўленне волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.