Жыхар Мінска захоўваў у кватэры вінтоўку Мосіна, пісталет "Маўзер", аўтаматы
![Жыхар Мінска захоўваў у кватэры вінтоўку Мосіна, пісталет "Маўзер", аўтаматы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ar.jpg.webp?itok=CPc235mn)
Жыхар Мінска захоўваў у кватэры ў шматпавярховым доме па вуліцы Асаналіева цэлы арсенал зброі і боепрыпасаў. Міліцыянеры выйшлі на яго пасля вывучэння аб'яваў на разнастайных сайтах у інтэрнэце. Як паведамляе БЕЛТА, мужчына прадаваў пнеўматычную зброю. У яго знайшлі і забралі пісталет "Маўзер", рэвальвер 1923 года выпуску, вінтоўку Мосіна калібра 7,62 мм, па дзве пнеўматычныя вінтоўкі, пісталеты і аўтаматы АКС-74, патроны ды іншае.
Прызначаная крыміналістычная экспертыза. За незаконнае захоўванне зброі і боепрыпасаў мужчыне пагражае крымінальная адказнасць — да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
![Жыхар Мінска захоўваў у кватэры вінтоўку Мосіна, пісталет "Маўзер", аўтаматы](/sites/default/files/paragraphs/image/img0768.jpg)
Фота: guvd.gov.by