Вы тут

Жыхар Магілёва пазбавіўся 15 тысяч рублёў праз тэлефонных махляроў

"Працаўнік банка" тэлефанаваў жыхару Магілёва праз Viber / pixabay.com​

Жыхар Магілёва пазбавіўся 15 тысяч рублёў пасля размовы па тэлефоне з "працаўнікамі банка",  расказалі ва УСК па Магілёўскай обалсти.  

23 снежня мужчыну праз Viber патэлефанаваў невядомы і прадставіўся супрацоўнікам банка. Затым ён паведаміў, што жыхар Магілёва стаў удзельнікам "спецаперацыі" па выкрыцці банкаўскіх ашуканцаў. Нібыта на яго імя быў аформлены крэдыт, і трэба дапамагчы выявіць злачынцаў. Для гэтага мужчыну папрасілі прыйсці ў банк і аформіць яшчэ адзін крэдыт. Выплачваць яго потым будзе не трэба. Яшчэ папрасілі ўсталяваць на тэлефон адмысловую праграму, якая дазволіць вылічыць ашуканцаў.

Пасля таго як мужчына выканаў усе рэкамендацыі, "супрацоўнікі банка" знялі ў яго ўсе ўзятыя ў крэдыт грошы — 15 тысяч рублёў.

Па гэтым факце была распачатая крымінальная справа. А спецыялісты чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці быць пільнымі і не ўсталёўваць на тэлефоны ніякія праграмы па просьбе незнаёмцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.