Журы не будзе адмяняць вынікі "Еўрабачання-2019"
![Журы не будзе адмяняць вынікі "Еўрабачання-2019"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/lourens-2005.jpg.webp?itok=PRqwaw8B)
Арганізатары конкурсу "Еўрабачанне-2019" не будуць пераглядаць вынікі пасля скандалу з пераможцам — нідэрландскім спеваком Дунканам Лоўрэнсам, паведамляе "Пяты канал".
Скандал з Лоўрэнсам узнік пасля таго, як выявілася, што песня "Arcade", з якой ён выступаў, існуе ў яго рэпертуары з 2017 года. Між тым, канкурсанты абавязаныя выставіць на конкурс новы твор.
Журы вырашыла лічыць песню іншым творам, бо да песні была зробленая новая аранжыроўка.
Нагадаем, што беларуская спявачка Zena заняла ў фінале 25-е месца.