Вызначыліся ўсе фіналісты "Еўрабачання", ЗЕНА выступіць 19-й

Вызначыліся ўсе фіналісты "Еўрабачання", ЗЕНА выступіць 19-й

Вызначыліся ўсе фіналісты "Еўрабачання". У чацвер у Тэль-Авіве прайшоў другі паўфінал міжнароднага песеннага конкурсу. Па яго выніках у дзясятку лепшых трапілі прадстаўнікі Паўночнай Македоніі, Нідэрландаў, Албаніі, Швецыі, Расіі, Азербайджана, Даніі, Нарвегіі, Швейцарыі і Мальты Па выніках першага паўфіналу, які прайшоў у аўторак, у фінал прабіліся артысты з Беларусі, Грэцыі, Сербіі, Кіпра, Эстоніі, Чэхіі, Аўстраліі, Ісландыі, Сан-Марына і Славеніі. Да іх далучацца выканаўцы з Ізраіля (краіна, якая прымае "Еўрабачанне") і краін "Вялікай пяцёркі" — Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі і Іспаніі.

Фінал пройдзе ў суботу, пачатак а 22-й гадзіне. Прадстаўніца Беларусі ЗЕНА выступіць 19-й сярод 26 удзельнікаў. На пятніцу запланаваная генеральная рэпетыцыя, на якой будзе галасаваць журы. Запрошанай зоркай тэлешоў стане Мадона, яна выканае тры песні. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі