Вы тут

ЗЕНА ў трэндзе “Еўрабачання” ці іншыя выступалі яшчэ горш?

Reuters

Няшмат хто ў гэта верыў, амаль ніхто не спадзяваўся, а букмекеры прагназавалі месца на задворках. А тут бабах, і 16-гадовая ЗЕНА ў сваіх белых батфортах — у фінале "Еўрабачання"!

Ці трапіла артыстка ў еўрапейскія трэнды? Як спрацаваў яе "больш дарослы" вобраз? Няўжо скандал з гамафобнымі выказваннямі прадзюсара ЗЕНЫ Віктара Дробыша апынуўся не такім ужо і скандалам?

Пра гэта размаўляем з экспертамі па “Еўрабачанні”: піяр-менеджарам Сяргеем Андрыянавым і выкладчыцай па вакале Людмілай Куц, якая не адзін раз была ў журы беларускіх адбораў, а сёлета ацэньвала нямецкіх канкурсантаў.