"Еўрабачанне" для Беларусі не скончылася: Дробыш падае ў суд

"Еўрабачанне" для Беларусі не скончылася: Дробыш падае ў суд

Вядомы расійскі прадзюсар Віктар Дробыш падасць у суд на Еўрапейскі вяшчальны саюз. Прычына — скандальная гісторыя з адхіленнем беларускага журы ад галасавання ў фінале міжнароднага песеннага конкурсу. Санкцыі былі накладзены з-за інтэрв'ю парталу TUT.by, якое далі чальцы журы і расказалі, за каго галасавалі ў першым паўфінале. Такім чынам яны парушылі правілы конкурсу.

Дробыш перакананы, што Еўрапейскі вяшчальны саюз нанёс "вялізныя страты" і дачыненням Беларусі і Расіі, і "проста людзям", і яму, "як фізічнай асобе, якая сёння раптам стала ворагам рускага народу, якому не далі балы". "Насамрэч нас не проста пазбавілі магчымасці галасаваць, а ў апошні момант далі канверт і прымусілі абвясціць вынікі, якія яны самі прыдумалі,цытуе словы прадзюсара ria.ru. — Гэта нічога не мае агульнага з рашэннем журы і народа".

Як вядома, у выніку 12 балаў "ад Беларусі" атрымаў прадстаўнік Ізраіля, 10 балаў — спявак з Эстоніі, а расіянін Сяргей Лазараў нічога не атрымаў. Па словах Дробыша, было забаронена сказаць у эфіры, што гэта не галасы беларускага журы.

Віктар Дробыш — прадзюсар беларускай спявачкі ЗЕНЫ, якая прадстаўляла нашу краіну на "Еўрабачанні". У фінале яна заняла перадапошняе месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі