Журналісты Еўрарадыё — сярод пераможцаў "Вольнага слова" (фота)

"Вольнае слова" з 2007 года праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў.





Журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук заняў 2 месца ў намінацыі “Найлепшы інфармацыйны матэрыял” (за гутарку "Памілаваны смяротнік: Смяротнае пакаранне нікога не палохае і не спыняе"). Яшчэ адзін наш супрацоўнік Яўген Валошын заняў 1-е месца ў намінацыі "Журналісцкае расследаванне" за матэрыял "За 39 хвілін мак з мінскага рынка пераўтвараецца ў наркотык". У гэтай жа намінацыі 3-е месца ў журналіста Еўрарадыё Віталя Ругайна за рэпартаж "Арганізатары "Міс Мінск" ведалі, што бяруць на конкурс танцорак go-go".





Цалкам спіс пераможцаў "Вольнага слова" можна пабачыць тут.

Зміцер Лукашук (справа)

Яўген Валошын





Фота — baj.by