Вы тут

Журналістку TUT.by Барысевіч перавялі ў гомельскую калонію

Кацярына Барысевіч / БЕЛТА

Журналістку партала TUT.by Кацярыну Барысевіч перавялі ў гомельскую жаночую калонію №4. Пра гэта піша "Медыязона" са спасылкай на яе адваката Андрэя Мачалава.

Як распавядала Еўрарадыё, 12 траўня Барысевіч перавялі з Жодзінскага СІЗА ў Магілёў. 

На волю журналістка павінна выйсці ў сераду, 19 траўня.

Яе асудзілі па "справе пра нуль праміле" на шэсць месяцаў калоніі ды штраф у 2900 рублёў (100 базавых). Суд прызнаў журналістку і доктара Арцёма Сарокіна вінаватымі ў разгалошванні медыцынскай таямніцы, што пацягнула цяжкія наступствы (частка 3 артыкула 178 ). Яны паведамілі, што ў крыві забітага Рамана Бандарэнкі было нуль праміле алкаголю, што абвяргала заявы Генпракуратуры і Аляксандра Лукашэнкі. Медык быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.