Журналістка Латыніна распавяла, што ў яе аўто выявілі тры ачагі ўзгарання

Журналістка Латыніна распавяла, што ў яе аўто выявілі тры ачагі ўзгарання

Расійская журналістка Юлія Латыніна ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" заявіла, што яе аўтамабіль падпалілі наўмысна. Па яе словах, ачагі ўзгарання ў машыне былі выяўленыя ў трох месцах. 

"Гэта значыць, гіпотэза аб тым, што машына згарэла сама, якой мы з бацькамі спрабавалі сябе суцяшаць, яна няправільная", — перадае РБК словы Латынінай. Гэтыя дзеянні журналістка назвала замахам на забойства. 

Юлія Латыніна 3 верасня паведаміла, што яе машына "згарэла дашчэнту". Супрацоўнікі паліцыі 4 верасня пачалі праверку па факце падпалу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі