Журналіста і пісьменніка Севярына Квяткоўскага выпусцілі з-за кратаў

Журналіста і пісьменніка Севярына Квяткоўскага выпусцілі з-за кратаў

Журналіста і пісьменніка Севярына Квяткоўскага выпусцілі з-за кратаў. Ён у Пінску, куды яго прывезлі для следчых дзеянняў у межах расследавання крымінальнай справы аб абразе сілавіка.

"Сябры я ў цэнтры Пінску, п'ю каву. Гэта было кіно, цырк, і армейскі анекдот",каментуе ён сваё раптоўнае зняволенне і не менш раптоўнае вызваленне. І дадае, што на яго завялі крымінальную справу.

Севярына Квяткоўскага затрымалі ў Мінску тры дні таму. Сілавікі ў амуніцыі і са шчытамі выламалі дзверы ў кватэры, дзе ён знаходзіўся. Перад тым Квяткоўскі вярнуўся ў Беларусь з-за мяжы — на гэта ў яго былі асабістыя матывы.

На "пакаяльным відэа", якое распаўсюджваюць праўладныя тг-каналы, Квяткоўскі распавёў пра прычыны затрымання. Нібыта ім зацікавіліся праз тое, што ён зрабіў рэпост роліка, “у загалоўку якога была абраза супрацоўніка брэсцкай міліцыі”.

Тры гады таму Квяткоўскі вёў на Еўрарадыё праграму "Дарагія сябры". Паглядзець яе выпускі можна тут.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі