Журналіста Генадзя Мажэйку перавялі з Жодзіна ў мінскае СІЗА № 1

Журналіста Генадзя Мажэйку перавялі з Жодзіна ў мінскае СІЗА № 1

Журналіста Генадзя Мажэйку перавялі з Жодзіна ў мінскае СІЗА № 1, паведамляюць праваабаронцы. Яго абвінавачваюць у "распальванні сацыяльнай варожасці або розні" і ў "абразе прадстаўніка ўлады". Мажэйка — палітвязень.

Журналіст "КП в Беларуси" Генадзь Мажэйка знаходзіцца за кратамі з пачатку кастрычніка 2021 года. Мяркуецца, што з-за артыкула, які з'явіўся на сайце выдання. У ім знаёмая загінулага ў перастрэлцы з сілавікамі айцішніка Андрэя Зельцэра станоўча пра яго адгукнулася. Менавіта аўтарства Мажэйкі стаяла пад згаданым тэкстам.

Пасля выпадку з публікацыяй улады заблакавалі сайт беларускай версіі "КП". Пазней стала вядома, што расійскае выданне закрывае сваё прадстаўніцтва ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі