Журналіста Андрэя Шаўлюгу аштрафавалі за прысутнасць на ЛГБТ-акцыі

Журналіста Андрэя Шаўлюгу аштрафавалі за прысутнасць на ЛГБТ-акцыі

Журналіста Андрэя Шаўлюгу суд Першамайскага раёна аштрафаваў на 73,5 рубля (3 базавыя велічыні). Яго прызналі вінаватым у непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі сваякі журналіста.

Шаўлюгу затрымалі 29 чэрвеня, калі ён здымаў каля МУС акцыю ўдзельнікаў тэатральнай студыі Fortinbras. Маладыя людзі паставілі каля помніка гарадавому кветкі ў рознакаляровых вазонах, стварыўшы імправізаваную клумбу вясёлкавых колераў. Так яны адказвалі на гамафобныя заявы МУС і яго кіраўніка Ігара Шуневіча.

Па версіі міліцыі, побач з аддзяленнем міліцыі Шаўлюга і іншыя затрыманыя адмаўляліся выходзіць з міліцэйскай машыны. 

Шаўлюга, як і ўдзельнікі перформансу правялі ноч за кратамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі