Журналіста Алеся Любенчука асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым па артыкуле "Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім". Крымінальную справу разглядаў Мінскі гарадскі суд (суддзя — Алена Ананіч), піша @bajby.
Журналіста-фрылансера Любенчука затрымалі 26 траўня сёлета. У чэрвені праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Беларуская асацыяцыя журналістаў рашуча пратэстуе супраць гэтага прысуду. БАЖ лічыць прысуд Алесю Любенчуку помстай за шматгадовую прафесійную дзейнасць.