Журналіст Барыс Гарэцкі абвінавачваецца ва ўдзеле ў мітынгу 19 снежня

У судзе Маскоўскага раёна сталіцы 18 студзеня праходзіць разгляд яго справы, паведамляе БелаПАН.

Гарэцкі быў затрыманы 17 студзеня прыкладна ў 12.00 каля будынка КДБ у Мінску. Ён браў інтэрв'ю ў сваякоў затрыманых 19 і 20 снежня, якія прыйшлі ў СІЗА, каб перадаць сваім блізкім перадачы. Супрацоўнік КДБ заявіў, што журналіст затрымліваецца "для прафілактычнай гутаркі".

Сёння журналіста даставілі ў суд Маскоўскага раёна Мінска. Справу разглядае суддзя Яўген Хаткевіч.

Гарэцкі правёў ноч ва УУС Маскоўскага раёна. Пра гэта ён паспеў паведаміць журналістам перад пачаткам судовага пасяджэння. Яго адвакат Людміла Казак заявіла суду хадайніцтва аб даванні ёй часу для кансультацый з падабаронным, каб удакладніць пазіцыю абароны, бо яна не мела магчымасці з ім сустрэцца. Суд задаволіў хадайніцтва і аб'явіў перапынак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі