Жонка старшыні КДК узяла адразу 4 адгулы — і ледзь не пачала паніку

Жонка старшыні КДК узяла адразу 4 адгулы — і ледзь не пачала паніку

У кулуарах Палаты прадстаўнікоў старшыня Камітэта дзяржкантолю Леанід Анфімаў распавёў журналістам пра выпадак, які здарыўся нядаўна з яго жонкай. 

— Шмат працавала, і ў суботу, і ў нядзелю. Здала аб'ект. І напісала заяву: "Прашу даць мне чатыры дні адгулаў". Карацей, падпісалі ёй гэтую заяву. Тут жа прыбегла да яе сяброўка. І крычыць: "Вера, а што, у краіне так усё дрэнна?!" Ну слухайце, ну што гэта за справы?

Журналісты паспрабавалі гэта патлумачыць тым, што Мінздароўя не дае людзям дастаткова інфармацыі па распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі. Але чыноўнік не пагадзіўся з імі і адказаў, што паніка ўтвараецца тады, калі грамадзяне пачынаюць кіравацца "абывацельскімі пазіцыямі".

— Маўляў, жонка Анфімава напісала заяву на чатыры дні. Відаць, нешта там... Улічваючы, дзе ён працуе, відаць, ён ёй шапнуў: "Бяры адпачынак, бо ўсё, трэба труну замаўляць..."

11 красавіка Леаніду Анфімаву споўніцца 66 гадоў. Паводле ўсіх метрык, падчас пандэміі COVID-19 ён уваходзіць у "групу рызыкі" — ад сур'ёзных наступстваў вірусу найперш пакутуюць людзі сталага веку. Аднак па Доме ўраду Анфімаў хадзіў без медычнай маскі.

Журналісты падлічылі, што па стане на 1 красавіка ў Беларусі 217 пацверджаных выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Мінздароўя пацвердзіла смерць двух пацыентаў, у якіх быў выяўлены COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі