Вы тут

Жонка Севярынца: Паўла катуюць, яму прысудзілі 75 сутак арышту

Павел Севярынец / Еўрарадыё

Арыштаванаму сустаршыню аргкамітэта партыі БХД Паўлу Севярынцу дадаткова прысудзілі па двух пратаколах па 15 сутак. Пра гэта ў Фэйсбуку напісана яго жонка Вольга Севярынец

Тое, што адбываецца з мужам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, яна называе катаваннямі.

"Сёння пазваніў чалавек, які сядзеў з Паўлам і сказаў, што Паўлу далі яшчэ 2 пратаколы па 15 сутак — агулам атрымліваецца 75 сутак, забралі ўсе рэчы, у тым ліку зубную шчотку, цёплую вопратку, сродкі гігены, а таксама ўжо два разы адпраўлялі ў КПЗ, дзе вельмі халодна. Паша просіцца, каб перадалі перадачу хоць нейкую, але мы не можам гэтага зрабіць, бо перадачы не прымаюць", — піша Вольга Севярынец.

Перадачы ў ЦІП перасталі прымаць, тлумачачы гэта неабходнасцю каранціну падчас распаўсюду каранавіруса.

Пра тое, што ўмовы на Акрэсціна сталі больш цяжкія пацвярджаюць і іншыя палітычныя актывісты. У прыватнасці, пра гэта са словаў вызваленага маладафронтаўца Максіма Урбановіча піша Марына Адамовіч: "Здзекі, шантаж, бязмежжа. Акрамя таго, на дзень у зняволеных адбіраюць матрасы, забараняюць ляжаць, на падлогу камеры штодня выліваюць вядро з хлоркай, хлорку ж льюць на асабістыя рэчы. Пры гэтым, астатнім, не палітычным, пастаянна кажуць: "Скажыце дзякуй палітычным. Гэта з-за іх".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.