Жонка футбаліста Вячаслава Глеба паказала сярэдні палец абаронцам Курапатаў

Жонка футбаліста Вячаслава Глеба паказала сярэдні палец абаронцам Курапатаў

Актывісты, якія трымаюць вахту ў Курапатах ля скандальна вядомага рэстарана “Паедзем, паядзім”, сустрэлі там вядомага беларускага футбаліста Вячаслава Глеба з жонкай Вольгай. Відэа апублікава ў Фэйсбуку актывістка Ганна Шапуцька.

Сямейная пара прыехала ў рэстаран, і ля брамы ў іх здарыўся канфлікт з абаронцамі Курапатаў. Вячаслаў і Вольга крытыкавалі дзеянні актывістаў, а потым Вольга кінула ў аднаго з іх свае сурвэткі і паказала сярэдні палец. Таксама жанчына выклала ў Інстаграм свой здымак, зроблены ў рэстаране.

Супрацьстаянне ля рэстарана “Паедзем паядзім” адбываецца з пачатку лета. Рэстаран узнік усяго ў 50 метрах ад масавых пахаваннях ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Актывісты дамагаюцца закрыцця рэстарана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі