Вы тут

Жонцы Анджэя Пачобута адмовіліся паведаміць пра стан здароўя палітвязня

Анджэй Пачобут / фота з сацсетак

У Жодзінскім СІЗА Аксане Пачобут адмовіліся паведаміць інфармацыю пра стан здароўя яе мужа — палітвязня Анджэя Пачобута. "Магчыма, ён супраць, каб распаўсюджвалі звесткі пра ягонае здароўе",цытуе Радыё "Свабода" адказ, які далі жанчыне. 

Аксана будзе далей намагацца даведацца пра стан мужа.

Як паведамлялася раней, узяты пад варту па "справе палякаў" Анджэй Пачобут мае хворае сэрца. У зняволенні ён захварэў на каранавірус. У сувязі з тым, што за кратамі ён не атрымлівае належнай медыцынскай дапамогі, Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася да кампетэнтных органаў з заклікам неадкладна шпіталізаваць Пачобута.

Напярэдадні журналіста перадалі ў СІЗА лекі — іх можна перадаваць толькі цягам дзвюх гадзін кожны чацвер. Адвакатка не змагла трапіць да яго. Анджэй на пэрыяд да 21 дня застанецца на каранціне.

Журналіста, затрыманага 25 сакавіка, вінавацяць у "распальванні варожасці". Яму пагражае да 12 гадоў калоніі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.