Жодзінцы самавольна адкрылі рух на аварыйным мосце праз раку Плісу

Жодзінцы самавольна адкрылі рух на аварыйным мосце праз раку Плісу

У Жодзіне невядомыя адсунулі бетонныя блокі на дарозе да аварыйнага моста праз раку Плісу, які злучае горад з мікрараёнам Зарэчча. Такім чынам, людзі самавольна адчынілі рух па аварыйным мосце, піша ex-press.by.

На капітальны рамонт мост зачынілі год таму — у снежні 2015-га. Аднак за год працы на мосце так і не пачаліся. Кіроўцы ўвесь гэты час ездзілі ў мікрараён Зарэчча аб'язной дарогай — па вуліцах Палявая і Школьная.

Паводле высноваў спецыялістаў, адна з апораў моста нахілілася, таму ездзіць па ім стала небяспечна. Таксама эксперты зазначылі, што канструкцыя і шырыня моста (7,5 метраў) і вышыня парэнчаў, меншая за метр, не адпавядаюць сучасным патрабаванням.
 
Рэканструяваць мост павінны за кошт бюджэту, а выбіраць падрадчыка — праз электронныя таргі. Капрамонт павінен узмацніць канструкцыю новага моста, тут мусяць з'явіцца пешаходныя дарожкі. Паводле папярэдніх падлікаў, рэканструкцыя будзе каштаваць больш за 5 мільярдаў недэнамінаваных рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі