Жлобінскі ХК "Металург" — пад пагрозай закрыцця?

Дырэктар "Металурга" Дзмітрый Цыкуноў у інтэрв'ю сайту goals.by адзначыў, што пра закрыццё клуба на сёння пытанне не стаіць. Разам з тым ён прызнаў, што да 1 ліпеня "Металург" хутчэй за ўсё не зможа даць фінансавых гарантыяў удзелу ў наступным сезоне.



Цыкуноў кажа, што Міністэрства прамысловасці не дазваляе Беларускаму металургічнаму заводу аказваць спонсарскую дапамогу хакеістам. Прычына ў тым, што сёлета ў першым квартале завод працаваў у страту.



У выніку, клуб мае перад гульцамі запазычанасці за сакавік, красавік і травень. Прэміяльныя не выплочваліся са студзеня. Сярэдняя сума кантракту хакеіста ў "Металургу" — 2000 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі