Вы тут

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе заняла на чэмпіянаце Еўропы 4-е месца

Беларусь — Бельгія / belarus.basketball

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе заняла на чэмпіянаце Еўропы 4-е месца. У матчы за бронзу яна саступіла зборнай Бельгіі — 69:77 (13:23, 17:17, 19:21, 20:16). Такім чынам, паўтарыць поспех 2007 года, калі было заваявана трэцяе месца, не ўдалося. Чацвёртае месца беларускі займалі ў 2009-м і 2015-м гадах.

На групавым этапе зборная Беларусі абыграла іспанак (53:51) і шведак (78:54), прайграла Славакіі (54:58). У выніку было першае месца і пуцёўка ў 1/4 фіналу. Там беларускам пашанцавала — у саперніцы трапілі ўсё тыя ж шведкі, якія былі абыграны яшчэ раз (58:46). Аднак у паўфінале здарылася паражэнне ад зборнай Францыі (61:73). У фінальным матчы францужанкі прайгралі зборнай Сербіі (54:63), якая і стала чэмпіёнам Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.