Жанчыну аштрафавалі за словы “жыдоўская морда”

Жанчыну аштрафавалі за словы “жыдоўская морда”

У Маладзечанскім раёне жанчыну аштрафавалі за словы “жыдоўская морда”. Заяву на пенсіянерку падаў яе сусед па вёсцы. Як піша “Наша ніва”, згаданая жанчына (“канфліктная асоба”) перакрыла ваду і Дзмітрый Кавалгін пайшоў да яе разбірацца, зайшоў на яе ўчастак. Яна выклікала міліцыю і напісала заяву, што мужчына “незаконна трапіў на яе тэрыторыю”. Тады заяву вырашыў напісаць на жанчыну і яе сусед, паколькі ў спрэчцы яна “вельмі фрывольна” сябе паводзіла. Сярод іншага, назвала Дзмітрыя “жыдоўскай мордай”.

Заяву жанчыны міліцыя адхіліла, а заява яе суседа дайшла да суда. Кавалгіну ў судзе прапаноўвалі прымірыцца, але ён адмовіўся. У выніку судовае пасяджэнне адбылося, на яго выклікалі сведкаў. За абразу жанчына атрымала штраф — 115 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі